Версія для слабавідушчых

Агульная інфармацыя

 

 

Прыказ 1                          Прыказ 2                              Дадатак                                     Схема

 

Паляўнічая гаспадарка ДЛГУ "Гродзенскі лясгас» створана ў 1974 годзе, размешчана ў паўночна-заходняй частцы Гродзенскага раёна. Агульная плошча гаспадаркі складае 14,8 тыс. га., з іх лясных угоддзяў - 9,4 тыс. га., палявых угоддзяў - 4,8 тыс. га., водна-балотных - 0,6 тыс. га. Паляўнічая база з усімі выгодамі размешчана на краі в. Кадыш ў 30 метрах ад ракі Чорная Ганча, якая ўпадае ў раку Нёман.

Паляўнічая гаспадарка ДЛГУ "Гродзенскі лясгас» прапануе розныя віды сезонных паляванняў на лася, аленя, дзіка, казулю, палявую, вадаплаўную і балотную дзічыну і інш. Высокая колькасць паляўнічых жывёл, наяўнасць у гаспадарцы паляўнічых вышак, прафесійных егераў, паляўнічай вальеры, паляўнічага комплексу ствараюць усе ўмовы для добрага палявання.

ДЛГУ "Гродзенскі лясгас» прапануе:

  • запрашэнне на ўдзел у паляўнічым туры;
  • афармленне заключэння (дазвольны дакумент) на часовы ўвоз і часовы вываз паляўнічай зброі і боепрыпасаў у / з РБ;
  • сустрэчу на мяжы і суправаджэнне да месца правядзення паляўнічага тура;
  • забеспячэнне кваліфікаванымі егерамі, прадастаўленне транспарту, падрыхтоўка месца палявання, прэпараванне;
  • афармленне дакументаў на вываз трафеяў (раённае ветэрынарнае пасведчанне, міжнародны ветэрынарны сертыфікат);
  • пражыванне ў паляўнічым комплексе;
  • арэнду паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, на час палявання.

У гаспадарцы знаходзіцца паляўнічая вальера. Плошча вальеры 127,5 га. На дадзены момант у вальеры жыве блогородны алень і лань еўрапейская. У вальеры маецца ўсе неабходныя біятэхнічныя збудаванні: назіральная вышка, падкормавыя пляцоўкі, вадаёмы, саланцы.

У лесапаляўнічай гаспадарцы маецца пункт адпачынку ў раёне Аўгустоўскага канала (в. Чарток, шлюз Дамброўка), а таксама камфартабельны, з усімі выгодамі, дом паляўнічага ў в. Кадыш. Так жа да паслуг адпачывальнікаў маецца лазня з добрай апарняй.